Якія выказванні і паводзіны Паўлінкі сведчаць пра тое, што яна кахае маладога настаўніка?

иван2054 иван2054    2   17.04.2019 01:50    13

Ответы
Asy209016 Asy209016  17.04.2019 01:50
Паўлінка ў першай дзеі вельмі чакае з’яўлення Якіма. Яе сэрца трапечацца, песні не пяюцца:
“Ох, ох, як жа маркотненька! Проста хоць збірай манаткі ды йдзі ўпрочкі з хаткі. Ужо вечарэе: зараз не будзе як шыць, а трэба сягоння канешне кончыць. Заўтра Пакровы... у Міхалішках кірмаш... Эх, эх, каб хаця той прыйшоў, каго так хочацца сягоння пабачыць.”
Яна перажывае нелюбоў бацькі да Якіма, ёй цяжка, што родны бацька не жадае зрабіць яе шчасліваю.
“Нож точыць... востра нож точыць родны мой татка на таго, каго сам калісь любіў і каго я палюбіла... (Устаючы, горача.) I на векі вечныя любіць буду”
У паводзінах з Якімам яна жартаўлівая і гарэзлівая:
“П а ў л і н к а (нібы са злосцю). Не я твая, а ты мой на векі вечныя!”
“П а ў л і н к а. Гэта ты, як пятух, а я, як...
Я к і м (перапыняючы). Як курыца.
П а ў л і н к а. Не курыца, а як зязюлька.
Я к і м. Як зязюлька, праз акно фырр! а пятух цап, а поп крапілам пырсь! а там...
П а ў л і н к а (смеючыся). А там ізноў фырр!..
Размахвае рукамі і хоча вырвацца. Якім мацней прыціскае яе к сабе і хоча пацалаваць; яна нібы бароніцца, а пасля хватае яго за шыю, і доўга горача цалуюцца.”
“П а ў л і н к а (папраўляе ложак, пасля прыглядаецца да фатаграфіі, цалуе яе і хавае за пазуху, прыціскаючы грудзі рукамі). А што, смачна? цёпленька?.. Га?.. Каля самага сэрцайка дзявочага... Пэўна чуеш, як яно, бедненькае, трапечацца. Выгадна табе тут, як нідзе, нікому!.. Але не, не! Гэтак не выпадае. Яшчэ трохі порана... Паслязаўтра — іншая рэч. А цяпер... (Ідзе к абразу.) Пасядзі лепш, саколік, за абразікам. Седзячы гэтак у бога за плячыма, меней будзеш мець грэшных думак у галаве, чымся песцячыся тут (паказвае) у маладой дзяўчыны.”
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы