Якія сацыякультурныя з’явы садзейнічалі фарміраванню класічных асноў беларускай літаратуры?

tasher22843 tasher22843    3   17.04.2019 01:50    1

Ответы
банан0008 банан0008  17.04.2019 01:50
Беларускія пісьменнікі ва ўсе перыяды, у самыя цяжкія часы былі з родным народам, становячыся — па меры неабходнасці — не толькі летапісцамі яго жыцця, уладарамі народных дум, але і воі-намі, дзяржаўнымі і палітычнымі дзеячамі, вучонымі. У пачатку ХХ стагоддзя, выкарыстаўшы заваёвы буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, маладая, нацыянальна свядомая беларуская інтэлігенцыя па прыкладзе суседзяў, найперш украінцаў, актыўна ўзялася за адраджэнне нацыянальнай культуры, гістарычнай памяці, стварэнне духоўных каштоўнасцей. 1905 — закладзены асновы беларускага музея, узнік беларускі тэатр, зроблены першыя крокі для распрацоўкі беларускай музыкі, танца, для вывучэння нацыянальнай архітэктуры і арнаменту. Вядзецца этнаграфічная праца (галоўным чынам збор матэрыялаў для беларускага слоўніка), праводзяцца пошукі па гістарычным мінулым беларускай літаратуры і г. д., і г. д., і г. д.» Ва ўсім гэтым ініцыятарамі, арганізатарамі, а найчасцей і выканаўцамі былі майстры мастацкага слова. Так, згаданы Максімам Багдановічам беларускі музей арганізоўвалі публіцысты браты Іван і Антон Луцкевічы (пазней ён афіцыйна называўся Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча; Вільня, 1921—1945). Максім Гарэцкі не толькі пісаў і друкаваў апавяданні і аповесці, але і даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, выдаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920). Браніслаў Тарашкевіч, адгукаючыся на надзённую патрэбу ўнармавання тагачаснай беларускай арфаграфіі і арфаэпіі, распрацаваў першую «Беларускую граматыку для школ» (Вільня, 1918). Вацлаў Ластоўскі надрукаваў першы, напісаны на беларускай мове і з беларускіх пазіцый, сістэматызаваны нарыс гістарычнага жыцця беларусаў — «Кароткую гісторыю Беларусі» (Вільня, 1910). Алаіза Пашкевіч (Цётка) і Якуб Колас, дбаючы пра нацыянальную асвету, не толькі закладалі падмурак дзіцячай літаратуры, але ўзяліся за стварэнне падручніка для пачатковага навучання беларускіх дзяцей, выдалі адпаведна «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (Пецярбург, 1906) і «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909).
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы