Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш? Прачытайце твор яшчэ раз, услухайцеся ў яго гучанне, пастарайцеся ўлавіць яго агульны настрой, заўважыць тыя словы і выразы, што перадаюць гукі прыроды.
У вершы «Маёвая песня» М. Багдановіч спрабуе аб'яднаць у адно цэлае і музыку, і лірыку, карціну і гук. Гэты верш нельга пераказаць, не разбурыўшы яго арганізацыю. Увершы ствараюцца зрокавыя і слыхавыя вобразы, якія паступова складаюцца ў адзіны цэласны вобраз— шматфарбны, шматгалосы свет, сагрэты сэрцам і пачуццямі паэта.