Якія канкрэтныя малюнкі беларускага краю паўстаюць перад намі з гэтага твора? З якім пачуццём аўтар гаворыць пра родную зямлю? Падмацуйце свой адказ радкамі з верша.
Аўтар малюе непаўторныя карціны беларускага краю, поўныя хараства і прыгажосці: «далі сасновыя», «азёрны рабінавы край», «сакавітыя пожні мурожныя», «зямлю, дзе сцяжыначка кожная,/ У прыветлівы двор прывядзе…». Аўтар з замілаваннем гаворыць пра беларускія краявіды, адчуваецца яго вялікая любоў да Радзімы і захапленне ёю.