Вобразам Грышкі аўтар выказвае пратэст супраць спажывецкіх, здзеклівых адносін чалавека да прыроды. Асуджае ён капіталістычны лад з яго прагнасцю нажывы, знішчэннем красы прыроды: «Ды відок той брыд-кі // Там, дзе прыроду глуміць чалавек, // Дзе гінуць можа тысячы за грош, дзе здзек, // Бо спрытны ашуканец лупіць скуру з люду, — // Відок дашчэнту той спустошылі прыблуды!..» Выхад жа ён, як і аўтар паэмы, бачыць ва ўсеагульнай адукацыі: «І паўтараю перад смерцяю: навукі! // Навукі дзецям даць!..»