Як вырашаецца ў апавяданні «Дуб-дзядуля» праблема сэнсу і каштоўнасці чалавечага існавання? У якім моманце твора гэта праблема выяўлена ў прытчавай форме?

Eva345678 Eva345678    2   17.04.2019 01:50    73

Ответы
Lol23212 Lol23212  17.04.2019 01:50
Цэнтральная праблема твора — праблема сэнсу і каштоўнасці чалавечага існавання — сфармулявана праз маналог Дуба-дзядулі, а пазіцыя аўтара выяўляецца зноў жа праз прытчавую форму. Алегарычны (іншасказальны) сэнс маналога дуба можна патлумачыць наступным чынам: дуб «з тутэйшых — даўнейшых застаўся адзін», бо захоўваў тра-дыцыі свайго краю, навучыўся змагацца з нягодамі. Яго суседзі-сваякі загінулі і не пакінулі новае пакаленне. Тая змена, што вырасла з чужога насення, была слабая — «гніль нейкая, дый толькі» — і фізічна, і маральна. У пачатку твора дуб выглядае магутным, а ў канцы — бездапаможным: «пакалечаны, веку дажываю, а ніводзін жалудок мой не ўзрос...». Дуб хацеў, каб традыцыі не загінулі, каб справа бацькоў і дзядоў была прадоўжана. «Каб хоць два, хоць год далі вы мне засілку — вадзіцы чыстай, здаровай, — можа б, вам памятку пакінуў: новае пакаленне...» Маналог Дуба-дзядулі напоўнены пісьменніцкім клопатам і пачуццём трывогі за найвялікшую каштоўнасць, якая перадаецца ў спад-чыну новаму пакаленню і дзеля якой трэба шукаць жывой вады, — за Бацькаўшчыну. Апавяданне заканчваецца сімвалічна: дуб загінуў, але «з-пад яго вылезлі тры, хоць яшчэ цененькія, але гладкія, роўныя дубочкі...». Канцоўка твора сцвярджае перамогу дабра над злом, новага над старым.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ