Як вы разумееце словы Ф. Багушэвіча, што «гаворка, язык і ёсць адзежа душы»? Давядзіце слушнасць закліку пісьменніка: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!».
Згодна са словамі Ф. Багушэвіча, адраджэнне народа пачынаецца з адраджэння мовы, з набыццём ёю грамадскага статусу, з выкарыстання мовы ў друку, справаводстве, мастацкай літаратуры, у розных сферах культуры, адукацыі, навукі. У той жа час знікненне народа звязваецца са знікненнем яго мовы. Вуснамі Мацея Бурачка, селяніна, якому асабліва павінны давяраць такія ж сяляне-чытачы, ён нагадвае, што «шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі». Каб, не дай Божа, не здарылася гэтага, аўтар «Дудкі беларускай» заклікае, умольвае: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»