Як вы разумееце радкі: Ліцвіны, якіх можна было разбіць, але нельга перамагчы? Як аўтар ацэньвае Грунвальдскую бітву? Прывядзіце доказы сваіх меркаванняў, карыстаючыся тэкстам.

Nastja2196 Nastja2196    1   17.04.2019 01:50    7

Ответы
LaiZyHero LaiZyHero  17.04.2019 01:50
Выраз — “Ліцвіны, якіх можна было разбіць, але нельга перамагчы”:
Крыжакі зрабілі памылку, яны захапіліся жарам бою і перамогі, калі адчулі, што войска літвінаў амаль разбіта. Частка войска Вітаўта сапраўды было разбіта, але не пераможана, бо гэта было спланавана, каб заманіць крыжакоў у пастку.
Аўтар ацэньвае Грунвальскую бітву, як сімвал мужнасці і гераізму ў барацьбе. Ён паказвае як аддана змагаліся воіны і германскія і славянскія, ён аднолька захоплены мужнасцю гэтых людзей, якія ўпарта адстойвалі кожны свае інтарэсы.
“Многія з рыцараў падганялі коней шпорамі, уздымалі іх дыбка і кідаліся ўсляпую ў самую гушчу ворагаў з узнятым мячом або сякерай. Удары іх мячоў і бердышоў былі нечалавечай сілы, і ўся лава, адцясняючы, топчучы і  крышачы смаленскіх рыцараў і іх коней”
“Тут якраз падаспелі ліцвіны, і пачалася такая сеча, такая калатня, што чалавечае вока ўжо нічога не магло згледзець. Магістр, паранены вастрыём ліцвінскай суліцы, яшчэ нейкі час адбіваў удары самлелай рукой, а потым зваліўся, як дуб, на зямлю.”
«...Бітва ператварылася ў знішчэнне, у нечуванае паражэнне крыжакоў — такога ў ранейшай гісторыі чалавецтва яшчэ не было. Ніколі ў хрысціянскія часы не сустракаліся ў баі дзве такія раці. А вось цяпер адна з іх амаль уся палегла, нібы зжаты палетак жыта. Здаліся тыя харугвы, якія магістр увёў у бой апошнімі...»
«Немцаў высякалі, як лес, а яны паміралі маўклівыя, змрочныя, аграмадністыя, бясстрашныя. Некаторыя з іх, прыўзняўшы забрала1, развітваліся адзін з другім, цалуючыся перад смерцю ў апошні раз, некаторыя кідаліся на злом галавы ў самае пекла бою, нібы ашалелыя, некаторыя, урэшце, забівалі самі сябе або прасілі таварыша: «Забі!»...
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы