Як вы думаеце, ці можна сказаць, што апавяданне “Музыка” напісана пад уплывам твораў вуснай народнай творчасці? Абгрунтуйце сваю думку, звярнуўшы ўвагу на вобраз героя, сюжэта твора.

ryzhofftosha20 ryzhofftosha20    1   17.04.2019 01:50    2

Ответы
DANA3072005 DANA3072005  17.04.2019 01:50
М. Багдановіч захапляўся беларускай вуснай народнай творчасцю. І сваё апавяданне “Музыка” ён відавочна напісаў пад уплывам народнай казкі «Музыка-чарадзей». Тэма гэтых твораў падобная, творы яднаюць тое, што галоўныя героі — смелыя, справядлівыя, чулыя і спагадлівыя, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Яны ўздзейнічаюць сваім граннем на людскія сэрцы: будзяць народ ад сну, клічуць змагацца за сваё шчасце.

Сваёй, музыкай героі выражаюць пачуцці і думкі ўсяго народа. Так што можна сцвярджаць, што апавяданне напісана пад уплывам фальклорнага твора і адпавядае духу народнай творчасці. Але Багдановіч пераапрацоўвае і пераасэнсоўвае твор, у ім праяўляюцца аўтарскія адносіны да сваіх герояў, перагледжаны і фінал казкі.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы