Як разумеў Ф. Багушэвіч ролю паэзіі ў жыцці народа? Пакажыце гэта на прыкладзе верша «Мая дудка».

anastasiagold anastasiagold    3   17.04.2019 01:50    1

Ответы
РашеваГулим РашеваГулим  17.04.2019 01:50
Якім павінна быць мастацтва? Каму павінен служыць мастак? Пошукам адказу на гэту праблему прысвечаны верш «Мая дудка».

«Мая дудка» — своеасаблівае творчае крэда Ф. Багушэвіча. Па форме — гэта алегарычны маналог, звернуты да дудкі, што ў дадзеным выпадку ўвасабляе сабой паэзію. Увогуле, у паэтаў нярэдка розныя інструменты ўвасаблялі паэтычную творчасць. Герой верша «Мая дудка» хоча зрабіць дудку, якая б весяліла людзей, выклікала ў іх радасць. Але такая дудка маўчыць, бо «бачыць» вакол сябе слёзы, стогны і плач людзей. Дудка «ад жалю, ад смутку» аказалася здатнай толькі да сумных песень, у якіх выразіла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аўтар, павінен складаць праўдзівыя песні, якія б паказвалі не толькі гістарычную праўду і лёс народа, але і шлях да лепшага жыцця.Перад намі, па сутнасці, творчае крэда пісьменніка — класічнага рэаліста. Для рэалізму характэрны зварот да асноўных праблем пэўнага часу, выяўленне сацыяльнай праўды жыцця. Разам з тым яму не супрацьпаказана і пэўная рамантычная ўмоўнасць, што, у прыватнасці, увасабляецца ў сімволіцы. Вобраз дудкі беларускай, які вызначыў і назву ўсёй кнігі Ф. Багушэвіча, сімвалізуе сабой мастацтва з яго асноўнай мэтай — служыць працоўнаму чалавеку, стваральніку ўсіх матэрыяльных даброт.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы