Як паказвае драматург засцянковую шляхту? “Пінская шляхта”

sayfulloevo sayfulloevo    2   17.04.2019 01:50    24

Ответы
valeravolc1990o valeravolc1990o  17.04.2019 01:50
У камедыі паўстаюць яркія вобразы засцянковай шляхты. Па сваім матэрыяльным і культурным узроўні яна нічым не адрознівалася ад сялянства. Пратасавіцкі, Цюхай-Ліпскі і Куторга — заможныя сяляне, простыя хлебаробы, уласнымі рукамі апрацоўваюць зямлю, ходзяць у лапцях, большасць з іх непісьменныя. Але яны ўпарта лічаць сябе людзьмі вышэйшага класа, з пагардай адносяцца да сялян. Пратасавіцкі пабіў Ліпскага толькі за тое, што ён назваў яго мужыком. Камізм гэтых вобразаў у тым, што фармальная прыналежнасць да высокага дваранскага саслоўя ніяк не вяжацца з іх фактычным становішчам простых хлебаробаў. Аўтар дасціпна высмеяў у п'есе такое «дваранства», яго ганарлівасць, невуцтва і грубасць. Грышка і Марыся — прадстаўнікі маладога пакалення. Маладыя людзі не «хварэюць» на шляхецтва, не хочуць мірыцца з застарэлымі традыцыямі і звычкамі, за якія моцна трымаюцца іх бацькі. Яны гатовы абараняць сваё шчасце і каханне. Але на працягу твора мы не бачым актыўнасці маладых. Маладыя людзі спадзяюцца больш на заўзятага хабарніка Кручкова, чым на свае ўласныя сілы. У мове шляхты сустракаюцца вульгарызмы, якія сведчаць аб нізкай культуры глухіх шляхецкіх засценкаў. Разам з тым, яна вельмі багатая на вострыя і дасціпныя народныя выразы, прыпеўкі, прыказкі. Імі часта карыстаецца Куторга.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы