Як паказана ў апавяданні прырода? Чаму ў цэнтры твора знаходзіцца апісанне «вераб'інай ночы»? Як гэта апісанне звязана з падзеямі жыцця, з перажываннямі
Прырода ў апавяданні паказана неспакойнай, трывожнай, нават страшнай. У цэнтры знаходзіцца апісанне вераб’інай ночы. Гэта сімвалічна: па народным вераванням «рабінавая ноч», калі, «чэрці выходзяць з пекла, каб адзначыць нейкае сваё важнае свята, a Ілля-прарок, даведаўшыся пра гэта, «паліць ix, нячыстых, перунамі» Шматлікія народныя календары тлумачаць таксама, што ў такую ноч нібыта з'ядноўваюцца сілы прыроды, каб даць адпор «нячыстай сіле». Такое супрацьстаянне было і ў Леановіча з жонкай Грынкевіча на пароме, між двух берагоў. Леановіч, улан і Мураўёў выступілі сіламі зла. Гораў, жанчына і салдат Іван — дабра. Навальнічная ноч таксама адпавядае трывожнаму стану душы герояў.
Падчас дуэлі пейзаж таксама адыгрывае важную ролю ў апісанні душэўнага стану Горава. Ён разумеў, што Пора-Леановіч страляе лепей за яго, таму гэтыя хвіліны апошнія ў яго жыцці. Абвостраныя i балючыя пачуцці авалодалі Горавым напярэдадні двубою. Яму здалося, што кнігаўка не проста трывожна крычала «пі- іць, пі-ць», a ў смяротнай скрусе плакала «жы-ыць, жы-ыць». Ён «з жахлівай выразнасцю, як ніколі ў жыцці», убачыў, што «мокрыя травы пакідалі на ботах бледна-зялёныя сцяблінкі i пялёсткі пера- стаялых кветак». Перад тым як націснуць курок пісталета, ён удыхнуў гаркаватае паветра.