Як падаецца прырода ў апавяданнях? Ян Баршчэўскі

Algazino Algazino    1   17.04.2019 01:50    1

Ответы
Салатикус Салатикус  17.04.2019 01:50
Зусім невыпадкова кніга Я. Баршчэўскага пачынаецца з яго дакументальнага «Нарыса Паўночнай Беларусі», дзе аўтар падрабязна апісвае прыроду родных мясцін, сваё ўласнае фарміраванне як паэта, які чытаў у «кнізе прыроды»: «Гэтая кніга прыроды вучыла мяне сапраўднай паэзіі, сапраўдным пачуццям лепей, чым сённяшнія гаваркія крытыкі...» У шмат якіх апавяданнях дзеянне праходзіць на ўлонні прыроды. Лес, пушча, свет жывёл і птушак — акружэнне беларуса, тая прастора, у якой ён арганічна існуе. Дакладныя апісанні прыродных умоў, уведзены ў тканіну твора пейзаж — выдатнае дасягненне Баршчэўскага-празаіка, яго наватарства ў літаратуры.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы