Адзін з самых яскравых вобразаў у летапісным зводзе, як і ў «Слове пра паход Ігаравы», — менавіта полацкі князь Усяслаў Чарадзей, найбольш упарты супраціўнік Кіева. Яго жыццё перапоўнена ўдачамі і няўдачамі, падзеямі радаснымі і драматычнымі. Як сведчыць летапіс, Усяслаў — самая велічная асоба за ўвесь час існавання Полацкай зямлі. Ужо пры жыцці яго імя было ахутана славай і рознымі легендамі. З Усяславам звязваюць і заснаванне ў сярэдзіне XI стагоддзя ваеннай крэпасці Мінска на далёкім ускрайку Полацкага княства. Усяслаў пабудаваў тут Сафійскі сабор, які якраз сімвалізаваў роўнасць Полацка з Кіевам і Ноўгарадам, паколькі Сафійскія храмы будаваліся толькі ў сталіцах.
Яго вобраз у «Слове пра паход Ігаравы» паказаны са значным парушэннем храналогіі, як бы перамешаны. Сам Усяслаў у паэме малюецца не з асуджэннем, а нават з цеплынёй. Гэта непрыкаяны князь, які мітусіцца па Русі, як загнаны звер; ён здзіўляе хуткасцю свайго перамяшчэння. Таму ў народзе і вырашылі, што ён ваўкалак. Акрамя таго, нават летапіс згадвае пра незвычайнасць нараджэння Усяслава. У паэме Усяслаў у якасці ваўкалака надзелены здольнасцю да матэрыяльных метамарфоз і аддзялення душы (думкі, хітрасці) ад цела, што дапамагае яму фантастычным чынам пераадольваць прастору і час. Вось чаму Усяслаў і ўвайшоў у гісторыю як Чарадзей.
Беларускі Усяслаў Чарадзей згадваецца і ў рускіх былінах — пад імем Волха Усяславіча. Волх народжаны ад цмока. Паводле міфалагічных уяўленняў, людзі, народжаныя ад змея, валодаюць асаблівай мудрасцю. Волх — такі ж пярэварацень, што і Усяслаў: ён можа пераўвасабляцца ў ваўка, тура, сокала. Даследчыкі адзначаюць, што пярэваратніцтва персанажаў характэрна для казкі, але абсалютна не характэрна для былін. Таму можна меркаваць, што з’явіўся гэты матыў у былінах пад уплывам народных легендаў менавіта пра Усяслава Чарадзея: былінны вобраз Волха і рэальны Усяслава зліліся. Полацкі князь сваімі незвычайнымі ўласцівасцямі, якія прыпісалі, як і ў Волха, яго паходжанню, глыбока ўразіў сваіх сучаснікаў, таму і ўвайшоў у быліны. Прычым у іх імя Усяслава стала яго імем па бацьку, а на першае месца выйшла мянушка — тое, чым ён, уласна, і вызначаўся — чарадзей, Волх-жрэц, вяшчун.