У палітычным плане гэтая акцыя ставіла Русь упоравень з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі, уводзіла ў агульнаеўрапейскую хрысціянскую сям’ю. Цяжка пераацаніць і духоўнае, этычнае значэнне хрысціянства. Уладзімір прыняў рэлігію праз Візантыю, і гэта дазваляла ўспрыняць культуру як Антычнасці, так і Азіі, на тэрыторыі якой раскінулася Візантыйская імперыя і дзе, уласна кажучы, хрысціянства і ўзнікла.