Складзіце падрабязны план аповесці, даўшы загаловак кожнаму яе раздзелу. Для назваў раздзелаў вазьміце асобныя сказы з тэксту. Напрыклад, раздзел першы

evegn1331 evegn1331    2   17.04.2019 01:50    9

Ответы
Sova551 Sova551  17.04.2019 01:50
1 частка — “Дарогу трэба перакрыць на суткі”
2 частка — “Байцы на пераездзе рупна ўляглі ў работу”
3 частка — “На пераездзе першы ўчуў нядобрае баец Пшанічны.”
4 частка — “Свая рубашка бліжэй да цела, а жыццё для яго даражэй за ўсё”
6 частка — “Так спакваля ў гэтую пакінутую людзмі будыніну сышліся яны пяцёра…”
7 частка — “Дурны я чалавек... вось. Шалёны, безгаловы... — казаў Свіст. — Наогул абармот. Толькі цяпер зразумеў гэта...”
8 частка — “Адно з двух, думаў Аўсееў, ці ўсе яны на чале з старшыной — круглыя асталопы, ці ён сам — ныцік і трус.”
10 частка — “Ціхае і прыгожае было маленства Васількі Глечыка.”
11 частка — “Нялёгкае было жыццё сялянскага хлопца Карпенкі”
12 частка — “Калі страляніна за лесам сціхла, Фішар схамянуўся ад свае трывожнай задуменнасці і схапіў лапатку...”
13 частка — “Ад паспешнай хады Пшанічны разагрэўся, расшпіліў каўнер шыняля і трохі сцішыў крок.”
14 частка — “Ён вельмі дакладна адчуваў свой абавязак і ўжо набраўся рашучасці да канца выканаць яго...”
15 частка — “Карпенка рвануў дзверы і зычным голасам, здольным узняць полк, закрычаў у старажоўку:
— У ружжо!!!”
16 частка — “Аўсееў пакутаваў і ўсё папракаў сябе, прадчуваючы хуткую гібель, папракаў, што не знік ноччу, калі стаяў на варце.”
17 частка — “ўвесь гэты восеньскі панылы абшар напоўніўся бязладным страшэнным грымоццем.”
18 частка — “Страляніна паменшала, і абцярушаны зямлёй, замурзаны, спа-кутнелы Глечык адарваўся ад сваёй вінтоўкі.”
19 частка — “Хлопец невыразна адчуваў, што, перажыўшы яго, ён ужо не мог застацца ранейшым — ціхмяным, боязкім Глечыкам, нешта новае — мужнае і цвёрдае — уваходзіла ў яго характар.”
Аповесць мае цікавую кампазіцыю. Завязка дзеяння — шасцёра байцоў застаюцца на чыгуначным пераездзе. Каб затрымаць фашыстаў на суткі. Кульмінацыя —няроўны бой з немцамі, пасля якога Глечык забівае бегучага наўцёкі Аўсеева. Развязка — Глечык маральна гатовы прыняць свой апошні бой.
Твор падзелены на часткі, якія не толькі адлюстроўваюць падзею аднаго дня, але і зазіраюць далёка ў мінулае. Кожны баец у розных частках аповесці ўзгадвае сваё мінулае, адчувае шкадавання і сум. Перад намі праходзяць не толькі вобразы байцоў, але і іх гісторыі жыццця, які дазваляюць зразумець матывы іх паводзінаў і адносін да свайго абавязку.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы