Што вам вядома пра эпоху Антычнасці? Чым вызначаецца гэты час? У чым яго значэнне для культуры чалавецтва?

olleandro olleandro    2   17.04.2019 01:50    3

Ответы
Andrey21vek Andrey21vek  17.04.2019 01:50
Антычнасць культура —  гэта культура старажытных грэкаў і рымлян — самы трывалы падмурак, аснова цяперашняй цывілізацыі, той, якую мы называем заходняй. Антычнасць магутна паўплывала на агульны працэс станаўлення і развіцця еўрапейскай і ў цэлым сусветнай культуры. У Старажытнай Грэцыі і Рыме нарадзіліся палітычныя сістэмы (дэмакратыя) і формы дзяржаўнай улады (імперыя, рэспубліка); тут узніклі філасофскія школы, якія вызначылі развіццё чалавечай думкі на 2500 год наперад; тут у літаратуры і мастацтве былі створаны шэдэўры, якія ўвайшлі ў скарбонку чалавечай культуры і з’яўляюцца неад’емнай часткай і нашага жыцця. Сіла ўздзеяння антычнага мастацтва заключаецца ў яго гар-манічнасці: ні адзін з элементаў твора не перавышае іншы, а ўсе знаходзяцца паміж сабою ў роўных стасунках. Антычнае мастацтва — гэта класіка, узор творасці на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы