Што такое пейзаж у мастацкім творы?

damirnikiforov damirnikiforov    3   17.04.2019 01:50    6

Ответы
5nelli 5nelli  17.04.2019 01:50
Важную ролю ў характарыстыцы дзеяння твора, настрояў, перажыванняў герояў адыгрываюць замалёўкі прыроды. Пейзаж, або апісанне прыроды, у мастацкім творы не толькі знаёміць чытача з месцам і часам (пара года, час дня) дзеяння, але і характарызуе агульны настрой аповеду, душэўны стан героя, яго перажыванні, пачуцці, роздумы аб жыцці, у адным выпадку цяжкія, маркотныя, у іншым — радасныя, узнёслыя. Пейзаж у літаратурным мастацкім творы, як і ў карцінах жывапісу, можа мець і такую мэту — паказаць прыгажосць таго кутка зямлі, дзе жывуць героі ці сам аўтар твора, але і ў гэтым выпадку ён не з'яўляецца простым апісаннем прыроды, ён выяўляе настрой, пачуцці аўтара, яго адносіны да жыцця.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы