Што такое паэтычныя тропы? Раскажыце пра іх, прывядзіце прыклады з вывучаных вершаў. Чаму менавіта для лірыкі характэрна багатае ўжыванне паэтычных тропаў

Dimas2710 Dimas2710    3   17.04.2019 01:50    30

Ответы
Ананасяя Ананасяя  17.04.2019 01:50
Словы, якія набываюць у вершы пераносны сэнс, называюцца тропамі. Яны надаюць паэтычнай мове асаблівую выразнасць, падкрэсліваюць самыя характэрныя прыкметы прадметаў і з'яў.

З тропаў вам ужо вядомы асноўныя, якія складаюць «табліцу множання» паэтычнай мовы (менавіта множання, бо яны значна ўзмацняюць уздзеянне слова). Гэта эпітэты («светлыя згадкі», «простае шчасце людское»), параўнанні («дзяўчаты, як дождж залаты»), сімвалы («цвяток радзімы васілька»), метафары («у небе ціха зоркі расцвілі»). Разна-віднасцю метафары з'яўляецца адухаўленне («вецер вые ў сотні труб») і ўвасабленне («колас з коласам гутарку дзіўную завялі...»). Часта верш будуецца як адно разгорнутае ўвасабленне.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы