Што такое кампазіцыя літаратурнага твора?

oksankavelsh oksankavelsh    2   17.04.2019 01:50    6

Ответы
AlexandraBarabash AlexandraBarabash  17.04.2019 01:50
Кампазіцыя — уся складаная будова твора, размяшчэнне і спалучэнне ўсіх яго частак, раздзелаў, эпізодаў, сцэн.

Гаворачы пра кампазіцыю, трэба мець на ўвазе наступныя моманты: у якой паслядоўнасці паказваецца дзеянне, як развіваецца сюжэт твора, як  размяшчае аўтар вобразы герояў, якімі сродкамі карыстаецца пры абмалёўцы вобразаў, якія спосабы раскрыцця зместу (аўтарскі аповед, дыялог, апісанне) выкарыстоўвае і, галоўнае, як усё гэта  служыць выяўленню ідэйнага зместу твора. Падзеі ў ім часта падаюцца ў такой паслядоўнасці, як яны маглі б адбывацца ў жыцці.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы