Байка — кароткае вершаванае апавяданне, якое мае павучальны або выкрывальны характар. Сюжэт байкі алегарычны: найчасцей расказваецца пра звычкі і паводзіны жывёл, а падразумяваюцца і высмейваюцца заганы людзей. Іначай кажучы, байка, як і прытча (невялікі апавядальны твор, які ў іншасказальным выглядзе заключае маральнае павучанне), заўсёды мае пераносны, іншасказальны сэнс.