Самастойная работа
1. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі.
Вавёркі спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды.
Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на
поўдзень.
Недзе недалёка ў праліве крэкча, асядаючы, тонкі лёд.
2. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі.
Як маладзее заўсёды сейбіт, (кідаць) у новую раллю зерне свае надзеі.
Наперад песня рвецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнуцца) ад сну.
(Пагойдвацца), спеюць жытнёвыя каласы.
3. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, вызначце іх трыванне.
Шафёр скінуў газ, і аўтобус ціхенька, часам падскокваючы на ямках і бразгаючы жалезным
нутром, пакаціўся ў лагчыну і раптам затрубіў, сцішаючы ход: сярод шашы стаялі спутаныя коні, адзін
на аднаго паклаўшы шыі.
4. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі як члены сказа.
На шыбе марознай узорам застыў, раскінуўшы крылы, аснежаны голуб.
Рассыпаючы фіялетавыя іскры, прайшоў заліты святлом трамвай.
5. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Складзіце з імі сказы.
Прапусціўшы міма вушой, вылупіўшы вочы, спусціўшы рукавы.​

Danik119200 Danik119200    3   25.02.2020 10:28    49

Другие вопросы по теме Другие предметы