с тестом по «Па тэме Личэбник»

Праверачная работа па тэме “Лічэбнік”

1). Абазначце варыянты, у якіх усе словы з’яўляюцца лічэбнікамі:

А) патроіць, трайны, тройка;
Б) тры, трэці, трое;
В) паўтара, паўтары, паўтараста;
Г) сотка, чвэрць, васьмушка.

2) Абазначце правільныя сцверджанні:

А)Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць і парадак прадметаў пры лічэнні.
Б)Колькасныя лічэбнікі дзеляцца на дробавыя, кцэлыя і зборныя.
В)Колькасныя лічэбнікі ўтвараюцца ад парадкавых.
Г)Паводле структуры лічэбнікі бываюць тольк складанымі.

3)Абазначце словазлучэнні са зборнымі лічэбнікамі:

А)пяць кніг,
Б) адна трэцяя сада,
В) пяцёра акуляраў
Г)абедзве вучаніцы
4)Абазначце варыянты, у якіх дапушчаны памылкі ў лічэбніках:
А)пяццю, шасцю, сямю
Б)васемсот, васьмы
В)абедзвюх, абодвух
Г)адзінаццацю, трымя

5)Адзначце варыянты, у якіх лічэбнікі пішуцца з мяккім знакам на месцы пропускаў.

А) шэсц_сот, дзевяц_сот, вас_мю
Б)сем_, восем_сот, восем_дзесят
В) дз_весце, дз_вюма, сем_сот
Г)пяц_дзясят, пяц_сот, шэсц_дзясят

7)Адзначце складаныя парадкавыя лічэбнікі:

А)пяцьсот, пятнаццаць
Б)сямісоты, пяцідзясяты
В)васьмісоты, шасцідзясяты
Г)дзясяцера, дваццаць

8)Адзначце варыянты ў якіх прыведзеныя лічэбнікі з памылкай:

А) дзве пятыя, шэсць сёмых
Б) чатыры восьмых, тры шостых
В) паўтара мяхамі, паўтары соткамі
Г) паўтары гадзінай, паўтара метрам

9)Абазначце радкі, назоўнікі ў якіх могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі.

А)салдат, студэнт, сірата, ягня, качаня
Б)суткі, боты, дзеці, людзі, коні, гусі, свінні
В)сумка, сястра, дзяўчына, вярба
Г)дуб, дом, самалёт, вецер

10. Запішыце лічэбнік 562(кнігі) у форме Т.скл. і зрабіце яго марфалагічны разбор.

mihasemi mihasemi    1   07.05.2020 15:00    8

Другие вопросы по теме Другие предметы