Раскрыйце сутнасць і ролю сімвалічных і алегарычных вобразаў у паэзіі Ф. Багушэвіча (вершы «Мая дудка», «Хмаркі»).

skvortsovaasya skvortsovaasya    1   17.04.2019 01:50    15

Ответы
khomyak2016 khomyak2016  17.04.2019 01:50
У вершы “Мая дудка” паэтычным сівалам выступае музычны інструмент. Дудка ў Ф. Багушэвіча ўвасабляе сабой паэзію. Увогуле, у паэтаў нярэдка розныя інструменты ўвасаблялі паэтычную творчасць. Так, у Тараса Шаўчэнкі гэта была кобза. Адсюль і назва яго першага паэтычнага зборніка: «Кабзар». Пазней самога ўкраінскага паэта сталі называць Кабзаром. Вобраз дудкі беларускай, які вызначыў і назву ўсёй кнігі Ф. Багушэвіча, сімвалізуе сабой мастацтва з яго асноўнай мэтай — служыць працоўнаму чалавеку.

У вершы “Хмаркі” вобраз іх набывае алегарычнае зрначэнне і сэнс. За імі можна бачыць чалавека, якога лёс гнаў, як і самога Ф. Багушэвіча ў свой час, «без дарожанькі», пераганяў з месца на месца, і ён станавіўся, як і тыя хмаркі, «без вуголчыка, без прытулачку».
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы