Прасачыце, як у творы вырашаецца пытанне народнасці літаратуры. «Тарас на Парнасе»

Valik123211 Valik123211    2   17.04.2019 01:50    1

Ответы
Сонька766 Сонька766  17.04.2019 01:50
Паэма «Тарас на Парнасе» ўсім сваім ідэйным зместам самым цесным чынам звязана з барацьбой, якая разгарнулася вакол пытання аб народнасці літаратуры. Парадыйнасць твора скіравана супраць «афіцыйнай народнасці» (яе сэнс перадае формула «самадзяржаўе, праваслаўе і народнасць»,

г. зн. праслаўленне царызму і апраўданне прыгонніцтва). Прыхільнікамі і прапагандыстамі «афіцыйнай народнасці» былі выдаўцы газеты «Северная пчела» Ф. Булгарын і М. Грэч. Пісьменнікі-рэакцыянеры ў сваёй дзейнасці імкнуліся прыстасаваць літаратуру да абароны інтарэсаў «вышэйшых» саслоўяў. Аўтар паэмы крытычна ставіцца да прыслужнікаў самадзяржаўя, паказвае іх у карыкатурным выглядзе. Напрыклад, Булгарына:

Гляджу сабе — аж гэта сівы,
Кароткі, тоўсты, як чурбан,
Плюгавы, дужа некрасівы,
Крычыць, як ашалелы, пан.
Сапраўдныя творцы — Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі, Гогаль — вялі рашучую барацьбу супраць такой літаратуры. Пра народных пісьменнікаў аўтар вуснамі свайго героя, палясоўшчыка Тараса, гаворыць з вялікай сімпатыяй, падкрэслівае глыбокую павагу да іх: «чатыры добрых малайцы» ўзносяцца на Парнас. Перад прагрэсіўнымі пісьменнікамі за іх палкае служэнне народу і паслядоўнае адстойванне прынцыпаў на роднасці ў літаратуры народ пачціва «раздаўся на канцы».
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы