Пакажыце, як выяўляецца асноўная ідэя паэмы ў вобразе Тараса.

мак189 мак189    2   17.04.2019 01:50    5

Ответы
данил2060 данил2060  17.04.2019 01:50
Узвядзенне Тараса на Парнас — будучы ўзлёт беларускай літаратуры. Паводле трапнай заўвагі Алега Лойкі, «паэма стала і патрыятычнай песняй, выражэннем любові да роднага слова, марай аб вялікім будучым беларускай літаратуры, паэтызацыяй узыходжання яе на Парнас».

Нараджэнне новай, эстэтычна багатай беларускай літаратуры патрабавала і адкрыцця яе галоўнага героя. Побач з «вечнымі», старажытнымі, класічнымі вобразамі з’яўляецца «свой», народны герой. Багі зніжаюцца («Як тараканы каля хлеба, // Багі паселі ўкруг стала»), прыпадабняюцца да сваіх, селянін жа ўздымаецца ўверх. Роўным сярод роўных адчувае сябе палясоўшчык Тарас сярод небажыхароў: трымаецца з годнасцю, не саромеецца таго, што ён «не пісацель», а «палясоўшчык з Пуцявішча». Патрапіўшы на Парнас і апынуўшыся ў незвычайных абставінах, Тарас не разгубіўся: прыродная кемлівасць, абачлівасць, практычны розум дазволілі яму з гонарам выйсці са складанай сітуацыі. Пайшоўшы ў скокі, нават здзівіў багоў — так гожа ў яго атрымалася: «Як стаў прыстуківаць атопкам, // Аж рот разінулі багі». Праз сцэну скокаў пісьменнік вырашае надзённую праблему — багі звярнулі ўвагу на танец селяніна, г. зн. на новую беларускую ітаратуру, якая робіць сваім галоўным героем селяніна.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы