Пакажыце, як у вершах паэта спалучаюцца матывы пейзажныя і грамадзянскія («У вырай»), пейзажныя і інтымныя («Явар і каліна»).

lenababkina200 lenababkina200    3   17.04.2019 01:50    5

Ответы
nadjabolkina nadjabolkina  17.04.2019 01:50
Верш «У вырай» вызначаецца зусім іншым інтанацыйным ладам. Тут няма заклікаў, няма ранейшага аптымізму, затое ёсць роздум, развага, туга, шкадаванне. Як, у прыватнасці, у вершы «У вырай», дзе паэт стварае карціну адлёту гусей у вырай, адлёту сумнага, вымушанага (яны ж пакідаюць родную зямлю!). Аднак перад намі не проста пейзажны верш, малюнак восені, якіх напісана і пішацца нямала. Тут вобраз гусей, што адлятаюць у вырай, сімвалізуе асобных тагачасных беларусаў, якія выракаюцца Радзімы. Не дзеля паказу адлёту птушак, а менавіта дзеля гэтага напісаны твор. Паэт супрацьпастаўляе крылатых птахаў і людзей-вырачэнцаў, касмапалітаў, пра што выразна сведчыць апошняя страфа верша:
Знаю, зложыце тут косці,
Толькі злётаеце ў госці,
Асвяжыце грудзі:
Вы не ўмееце йшчэ, гусі,
Выракацца Беларусі,
Як умеюць людзі.
Верш «У вырай» напісаны шасцірадковай страфой — секстынай, чаргаваннем 4-стопнага харэя з 3-стопным. Усё гэта вызначае яго своеасаблівую інтанацыю. Тут замест адкрытых заклікаў — малюнак, замест бадзёрасці — туга, замест «мітынговай прамовы» — развага. На канкрэтную інтанацыю, несумненна, уплываюць найперш пафас, змест, а таксама рытмічны малюнак і ўвядзенне ў трэціх і шостых радках секстын жаночых рыфмаў замест мужчынскіх.
Максім Багдановіч у артыкуле «За тры гады: агляд беларускай краснай пісьменнасці 1911—1913 гг.» пісаў, што «ўжо і краса прыроды і краса кахання знайшлі сабе месца ў яго творах». Думку гэту выдатна ілюструе верш паэта «Явар і каліна» (1910):
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
У вершы ўвасоблена арганічнае адзінства ўсяго жывога на зямлі, злітнасць чалавека з прыродай. Найперш — з роднай прыродай.
Надзвычай меладычны, песенны, верш «Явар і каліна» на першы погляд — тыповы ўзор пейзажнай лірыкі. Сапраўды, перад намі — яскравы свет беларускай прыроды, дзе ўсё жыве, гаворыць на «небу панятлівай» мове: «лісцейкі зеленню хваляцца», «модлы пакорныя // З маткай-зямлёй адпраўляюць»… Свет гэты наскрозь адухоўлены, міфалагізаваны,чароўны: не толькі «шэпчуцца явар з калінаю», але яны яшчэ і «ў ночаньку чорную // Месяца, зор выглядаюць», «слухаюць смехаў русалчыных, // Лопату крылляў начніцы». Усё напоўнена гукамі. Вершаваны гукапіс дапамагае імітаваць плёскат вады: «лісцейкі… // Росамі мыюцца раніцай, // Песцяцца сонцам паўднёвым», «слухаюць… // Плюскату шклістай крыніцы»... Так, гэта пейзаж — своеасаблівы, непаўторны, тыпова беларускі. Але ці толькі? Згадаем, што явар і каліна — гэта частыя вобразы беларускіх народных балад. Там яны алегарычна ўвасабляюць закаханых хлопца і дзяўчыну, зачараваных злымі сіламі, ператвораных у дрэвы. Выходзіць, перад намі не толькі чароўны свет прыроды, але і зачараваны. Значыць, вобразы явара і каліны мы можам успрымаць не толькі ў прамым, але і ў пераносным сэнсе. І тады верш набывае дадатковае, больш глыбокае сэнсава-эмацыянальнае напаўненне, і яго мы з поўным правам можам ужо аднесці да інтымнай лірыкі. Па сутнасці, гэта своеасаблівая літаратурная балада, напісаная з улікам ведання чытачамі народнай баладнай алегорыкі.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы