Паэта выказвае глыбокія і шчырыя пачуцці да самага роднага ў свеце чалавека. Ніл Гілевіч асэнсоўвае паўсядзённы клопат вясковай жанчыны і разумее, што «трэба б упасці перад ёю — нядужнай, сівой — на калені...». Кожная наступная страфа перадае палітру адценняў, звязаных з вобразам маці. Гэта дасягаецца стварэнняў асобных сімвалаў:
Вочы маці — увасабленне чысціні, радасці, дабрыні (яны «вясёлымі зоркамі ззялі», «усміхаліся нам, забаўлялі...»).
Рукі маці — увасабленне працавітасці, клапатлівасці, пяшчоты («у працы не зналі прынукі», «мазалі, як бабіны, «мілыя рукі»), Сэрца маці — крытэрый дабра, спагадлівасці, справядлівасці, жалю, самаахвярнасці, маральнай чысціні («наш боль быў тваім», «сорам наш...», «кропля радасці... напаўняла цябе, разлівалася морам...»).