найдите метафоры и эпитэты:Ніякага клопату і гора не ведала гэта прыгожая белая Хмарка. Яна не ведала, з чаго і як радзілася на свет, адкуль узялася яна; не ведала нават, ці ёсць у яе маці. Можа, затым яна і была такая шчаслівая, што нічога не ведала аб белым свеце. Той дзень, праўдзівей, тая раніца, калі з'явілася яна на небе, была вельмі ж ціхая — такая ціхая, што нават чутно было, як спявалі, седзячы на круглым лісціку зялёнай лотаці, два прыўдалыя конікі. Сіваваронка, снуючыся каля таўшчэразнага жаралістага дуба, дзе было яе гняздо, трашчала, бы тая трашчотка, на ўвесь луг, сварачыся з цыбатым і даўганосым Буслам, які, праўда, і вухам не вёў на ўсю гэту плявузготу сярдзітай суседкі, а любоўна цешыўся са сваіх дзетак, што таксама сядзелі ў гняздзе на тым жа дубе. Дзесь у небе жалобна пiшчэў галодны каршун, і гукі яго далёка расплываліся ў нерухомай цішы летняй раніцы. У ветра, відаць, было нейкае свята ў гэту раніцу, або добра на- гуляўся ён дзе за ўчарашні дзень, бо яшчэ не варушыўся і спаў, хоць сонейка падбіралася пад поўдзень.

Маргарита2021 Маргарита2021    2   01.12.2021 22:45    1

Другие вопросы по теме Другие предметы