Калі і як узніклі народныя песні? У якія моманты чалавечага жыцця яны звычайна выконваліся? - Сэрцам народжаны спеў. Народная песня

ironfist2 ironfist2    1   17.04.2019 01:50    62

Ответы
vanyura vanyura  17.04.2019 01:50
Народная песня вылілася з сэрца, вуснаў усяго народа беларускага і таму называецца — народнай.

Песні наш народ складаў на працягу вякоў у розныя хвіліны свайго жыцця. Ён уклаў у вузкія рамкі песні ўсе свае радасці, свой смех, сваё гора,  долю і нядолю, слёзы. З пакалення ў пакаленне народ ад дзеда —  унуку, ад унука — праўнуку перадаваў у песні глыбокую і праўдзівую навуку тым, перад кім яшчэ слаўся няпройдзены цяжкі жыццёвы шлях.

Толькі кожнае новае пакаленне да дзедавай навукі-песні дадавала ўласнымі вуснамі свой погляд на жыццё, свой боль, свой жаль, свой смутак і сваю  радасць.Песня народная гучала ўлетку пры кожнай працы — ці то на полі, ці то на лузе, ці ў лесе, ці ў садочку. А прыходзіла зіма — дзьмулі халодныя вятры і завеі — народная песня тулілася пад страхой — у цеснай беларускай хатцы, жыла ў ёй разам з людзьмі, з іх думкамі і жаданнямі.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы