Чалавек умяшаўся ў спакойнае жыццё баброў і адабраў у іх радзіму: “тое месца, пра якое яму расказвалі старыя бабры, дзе было гэтак прасторна і адкуль іх выгналі вялікія машыны, якія не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самой глыбокай ракі. Тады яны пакінулі сваю радзіму.”