Дзе і як Ф. Багушэвіч набываў вопыт публіцыстычнай творчасці?

ШАТАНТРУБА ШАТАНТРУБА    1   17.04.2019 01:50    1

Ответы
anyalogunova1 anyalogunova1  17.04.2019 01:50
Ф. Багушэвіч з 1885 года пачаў супрацоўнічаць з пецярбургскім часопісам «Край», адточваючы сваё пяро публіцыста. Віленскі карэспандэнт пісаў пра эканамічны крызіс, гаспадарчае жыццё і судовую практыку ў Паўночна-Заходніх губернях. За сем гадоў (1885—91) «Край» змясціў звыш паўсотні артыкулаў і нататак, якія дасылаў Францішак Багушэвіч, падпісваючы іх рознымі псеўданімамі: Huszicz (утворана ад скарачэння прозвішча), Ten, Tamten, Demos і інш. Яго віленскія допісы саркастычныя і балюча-праўдзівыя, статыстычна-інфармацыйныя і ярка публіцыстычныя. Праз іх выкоўвалася, сталела, удасканальвалася майстэрства Багушэвіча-публіцыста. Выступленні Ф. Багушэвіча на старонках «Краю» ў канцы 1880-х спыніліся і амаль канчаткова перарваліся. Разрыў супрацоўніцтва трэба разумець як нежаданне пісьменніка падтрымліваць згодніцкую палітыку, да якой схіляліся польскія ліберальныя дзеячы.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы