Дзе і калі адбываецца дзеянне паэмы «Пан Тадэвуш»?

malinka140117 malinka140117    2   17.04.2019 01:50    4

Ответы
СофаСофачка СофаСофачка  17.04.2019 01:50
Дзеянне твора адбываецца ў цэнтральнай Беларусі напярэдадні і ў час вай-ны 1812 года. У паэме намалявана цэлая галерэя арыгінальных вобразаў — прадстаўнікоў мясцовай шляхты, сялян, святароў, вайскоўцаў, пададзена шырокая карціна народнага жыцця, побыту, створаны яскравыя пейзажныя малюнкі, у якіх і сёння ўгадваюцца краявіды Навагрудчыны, Налібоцкай пушчы. Толькі «Новая зямля» другога Міцкевіча — Якуба Коласа — можа паспрачацца з «Панам Тадэвушам» у паказе беларускай прыроды, яе непаўторнасці і разнастайнасці ў розныя поры года і ў розны час сутак. «Пан Тадэвуш» — гэта мастацкая энцыклапедыя жыцця Беларусі канца ХVІІІ — пачатку ХІХ стагоддзя, напісаная геніяльнай рукой паэта-патрыёта.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы