Класіцызм арыентаваўся на класічныя традыцыі, на традыцыі Антычнасці — старажытнагрэчаскай і рымскай. Ішло фарміраванне нацыянальных дзяржаў, кансалідацыя іх, як правіла, пад абсалютнай уладай манарха, які ў барацьбе з арыстакратыяй абапіраўся на так званае трэцяе саслоўе — буржуа-зію, ужо моцную эканамічна, але пакуль слабую палітычна.
Сентыменталізм — Гэты літаратурны напрамак у процівагу класіцызму сваю ўвагу засяродзіў на паказе чалавечых пачуццяў, перажыванняў. Духоўны свет прадстаўніка ніжэйшых слаёў грамадства (шляхціца, селяніна) — адно з асноўных заваёў.
Асветніцкі рэалізм — сцвярджаў рэалістычныя прынцыпы паказу рэчаіснасці. Ён заявіў пра сябе спачатку ў тэатральным мастацтве, найперш у інтэрмедыях. У творах, скіраваных на пашырэнне прыярытэту асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і краіны, увасабляўся асветніцкі рэалізм. Гэтыя творы ўзніклі на хвалі буржуазных рэвалюцый, навуковых адкрыццяў і былі падтрыманы філасофскімі вучэннямі пра вызначальную ролю свядомасці ў развіцці грамадства. У Беларусі ідэі Асветніцтва рэалізоўваліся і ў ХІХ стагоддзі.