Даніка выключылі са школы за тое, што ён разам са сваімі сябрамі прыняў рашэнне на перапынках гаварыць толькі па-беларуску, а хто парушыць дагавор, будзе плаціць штраф 5 грошаў. На яго данёс лупаты Чэсік Бэндзіньскі. Заступіцца на гэты раз за Даніка не было каму. Пані Мар’я яшчэ хварэла. Так ён вярнуўся ў Галынаўку і зноў стаў пастушком. Але быў гэта зусім іншы Данік.