Паэтычныя творы адрозніваюцца ад празаічных і па спосабах, сродках і прыёмах паказу жыцця. У вершаваных творах аўтар ужывае шмат вобразных выразаў, паэтычных прыёмаў (эпітэты, метафары, адухаўленні, параўнанні і г. д. ), якія дапамагаюць зрабіць мову эмацыянальнай, узрушанай, а сам верш напоўненым моцнымі ўражаннямі, перажываннямі. Прозе галоўнае — стварэнне карціны жыцця, дакладнае, хоць і таксама вобразнае, апісанне жыццёвага факта ці эпізоду, паводзін чалавека