Чаму жыціі карысталіся папулярнасцю пасля Хрышчэння Русі?

Зухриддин11 Зухриддин11    1   17.04.2019 01:50    2

Ответы
зайчик135 зайчик135  17.04.2019 01:50
Хрысціянская Царква з самага пачатку свайго існавання збірала звесткі пра шчырых вернікаў. Першапачаткова, у эпоху Антычнасці, гэта былі творы пра пакутнікаў, у эпоху Сярэднявечча — пра святых праведнікаў, людзей, праслаўленых бязгрэшным жыццём. Цікавасць да жыцій абумоўлена паступовым узмацненнем элементаў гуманізму.У эпохі Старажытнай Русі, ды і пазней для Вялікага Княства Літоўскага яшчэ доўга захоўваўся прыярытэт перад каштоўнасцю асобнага чалавека. Так дыктавалі геапалітычныя і гістарычныя абставіны. Хрысціянства — такая рэлігія, якая сцвярджае якраз значнасць кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага паходжання і эканамічнага статусу. Літаратура да разумення гэтага прыйшла не адразу — ішла доўга, на працягу стагоддзяў. І ўсё ж жыціі — якраз пачатак у прыгожым пісьменстве гуманістычнай тэндэнцыі.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы