Ці адрозніваецца літаратурная казка Якуба Коласа «Хмарка» ад народных казак? У чым, на ваш погляд, яе мастацкая своеасаблівасць, прыгажосць?

Tanya6164 Tanya6164    3   17.04.2019 01:50    85

Ответы
20736 20736  17.04.2019 01:50
Твор можна назваць «казка», бо ў ім расказваецца пра з'яву прыроды — прыгожую Хмарку. Пісьменнік звяртаецца да алегорыі, да іншасказання, як гэта робіцца звычайна ў казках ці байках. Пацвярджаецца такое меркаванне і тым, што сам Якуб Колас уключаў гэты твор у кнігу пад назвай «Казкі жыцця». Але «Хмарку» можна назваць і апавяданнем, бо тут усё як у апавяданні: і герой, і сюжэт, і розныя іншыя адзнакі названага жанру (разгорнутыя апісанні, характарыстыкі, дыялог). Толькі гэта не звычайнае апавяданне, а алегарычнае. У ім удала спалучаецца рэальнае і казачнае. Акрамя гэтага нам вядомы аўтар казкі, і яна больш літаратурна дасканалая, тут выразна адчуваецца ідэйная пазіцыя аўтара і яго індывідуальна-аўтарскае маўленне.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы