Беларуская літаратура 11 клас
Пытанні
па твору В.Быкава "Знак бяды?
1. Назавіце галоўных герояў. Ці выдуманыя гэта вобразы? Што
аўтар хацеў праз гэтыя вобразы паказаць?
2. Што вядома пра дарэвалюцыйнае жыццё герояў?
3. Хто такі пан Адоля? Якую ролю адыгрывае ён у жыцці
галоўных герояў? Што з ім здарылася?
4. Што для Петрака і Сцепаніды галоўнае ў жыцці? Дакажыце.
5. Якімі тыповымі нацыянальнымі рысамі надзяліў аўтар сваіх
герояў?
6. Раскажыце пра характар Сцепаніды
7. Ахарактарызуйце Петрака
8. Як Пятрок імкнецца адвесці бяду і ўсе цяжкасці?
9. Якія знакі бяды гавораць старым аб небяспецы?
10. Чым да вайны займалася Сцепаніда? Як праяўляецца яе
характар?
11. Як Пятрок і Сцепаніда ўспрымаюць прыход фашыстаў?
12. Як гінуць галоўныя героі? Яны ахвяры ці героі?
13.
Як аўтар паказвае трагедыю Вялікага пералому(часы
калектывізацыі)?
14. Як паказаны паліцаі ў творы?
15.
Як галоўныя героі адносяцца да паліцаяў?
16. Пакажыце шлях да здрады , што прывяло да маральнага
падзення былых вяскоўцаў?
17. Хто з паліцаяў самы небяспечны і чаму?
18. Вобразы – сімвалы ў творы
19. Чаму твор так называецца?
20. Вашы адносіны да твора