1. Якія песні называюцца літаратурнымі? 2. Што вы можаце сказаць пра ўзнікненне літаратур-
ных песень?
3. Якія папулярныя беларускія песні вы ведаеце?
Калі яны звычайна спяваюцца?
4. Назавіце беларускіх паэтаў, на словы якіх напісаны
вядомыя песні. Якая з песень вам найбольш спа-
дабалася ці запомнілася? Чаму?
5. Паслухайце запіс песні «Талака». Які настрой яна
стварыла, якія пачуцці выклікала ў вас?
* 6. Падрыхтуйце літаратурна-музычную кампазіцыю,
вечарыну (або гасцёўню) «I песню родную люб-
лю я». Праслухайце любімыя беларускія песні.