Затранскрыбіруйце тэкст. Падкрэсліце словы, у якіх назіраецца асіміляцыя. Хлеб. Пшанічны, як на поўдні, у нас пякуць рэдка. Беларус любіць чорны хлеб і сумуе па ім, трапіўшы туды, дзе яго няма. Так што хлеб у нас жытні, вельмі духмяны. Пякуць яго на паду, на капусных або кляновых лісцях, а пасля, спрыснуты вадою, астывае хлеб пад ручніком.