Запішыце сказы, растлумачце знакі прыпынку, падкрэсліце адасобленыя азначэнні,
вызначце, чым яны выражаны.
1. Адзінокія дрэвы ў палях, нерухомыя і бязгучныя, не ківалі ні адной сваёй галінкай.
2. Малады чалавек, адзеты напалавіну ў ваенная, напалавіну ў штацкае, падышоў да
дзеда Талаша.
3. Надвячоркам пайшоў дождж, па-майску цёплы, дробны, але спорны.
4. На кожным кроку ляжаць старыя тоўстыя калоды, пакрытыя зверху зялёным
аксамітам моху.
5. Алесь прыглядаўся да ўдзельнікаў хору, апранутых у стракатыя нацыянальныя
гарнітуры, і многіх пазнаваў.
Запішыце наступныя тэкст, вызначце складаныя сказы. Вызначце
тыпы складаных сказаў (злучнікавы і бяззлучнікавыя) і сродкі сувязі паміж часткамі ў іх.
Падкрэсліце граматычныя асновы.
У лесе было ціха і маркотна, толькі ўгары стаяў глухі шум старых хвой і ялін.
Высокія асіны і бярозы далучалі зрэдку і свой голас да гэтага шуму, калі часам дужэй
патыхаў сыры, халодны вецер і варушыў іх голае вецце. На гэтым месцы, дзе рос дуб,
мала вызначалася прастору, і маладыя высокія елкі ўжо разгарнулі свае кашлатыя зялёныя
лапы і занялі месца дуба. Так і за сталом жыцця, дзе сядзіць цесная людская сям’я, не
пустуе месца выхвачанага смерцю сем’яніна.
Запішыце сказы, падкрэсліце граматычную аснову, вызначце тып сладаных сказаў.
Мы ўсе ведаем братнюю дружбу, любоў, што заўжды акрыляла, давала нам сілы.
Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае.
Самазвалы ідуць, і на шум іх магутных матораў адгукаецца рэха ў сасновым бары.
Ніхто спрачацца з тым не будзе, што ўсюды шмат мясцін прыгожых.
Я знаю: нямала на свеце ў людзей ёсць песень вясёлых.
Месяц яшчэ не ўзышоў, а ноч даўно абняла зямлю і неба.
Расстаўце знакі прыпынку, падкрэсліце граматычную аснову, пастаўце пытанне да
даданай часткі, вызначце тып даданай часткі, пабудуйце схему сказа.
1. Ніколі не думайце што вы ўжо ўсё ведаеце.
2. Мы даведаліся што бацькі першай у свеце жанчыны-касманаўта Валянціны
Мікалаеўны Церашковай нарадзіліся ў Беларусі.
3. Дык квітней ты наша маладосць для якой мы здабывалі шчасце.
4. Дзеці ўважліва назіралі як дзядзька ладкаваў птушыную хатку.
5. Заўтра ў школу. Развітацца трэба з тымі з кім гулялі летняю парой.
6. Сцяжынка прыводзіць нас да сланечніку які шэраю нерухомаю сцяной дрэмле
ўначы.
Спішыце сказ. Падкрэсліце граматычную аснову. Пабудуйце схему. Вызначце
тыпы даданых частак.
Мяне ўжо радуе тое што ночка стала ўбываць і што ад мёртвага спакою пачне
прырода ажываць што з кожным днём бліжэй к вясне мы калі абудзяцца гаі і сон
палёў спакой іх немы пабудзяць пабудзяць з шумам ручаі.
Спішыце сказы, пастаўце знакі прыпынку.
Серабрыстай істужкай на ўсходзе світанне нясмела ўставала дыханне кароткага лета
кранала сваім халадком.

На возеры вечар зялёны пад сонцам ідзе залатым таполі і ліпы, і клёны ў парку шумяць
маладым.
Дождж ідзе праменісты і дробны пахнуць мятай мокрыя лугі.

Расстаўце знакі прыпынку. Разбярыце сказы (граматычныя асновы). Зрабіце схемы
сказаў.
1. Цяпер на месцы саду і завулка гудзе праспект напружана і гулка з аблокамі гамоняць
камяніцы але завулак той і сёння сніцца і дарагім здаецца мне ўдвая бо ў ім жыла каханая
мая.
2. Ледзь толькі разднела плывём далей спяшаемся паспець да рачнікоў у панядзелак у
нас з імі першая сустрэча і мы не хочам спязняцца.
3. Ракеты ўжо не ўзлятаюць немцы супакоіліся аднак ноч цемень што ратуе нас амаль
ужо знікае!
4. Антон зноў кідаў снапы. Цяпер яны ляжалі крыху далей і яму ўжо было нязручна іх
браць бо даводзілася рабіць крок назад а потым сунуцца наперад каб патрапіць на тое
месца дзе чакаў снапы Букаты.

666Лиза66611 666Лиза66611    1   19.05.2020 21:12    144

Другие вопросы по теме Беларуская мова