Заданне1. Адзначце з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі: 1. І я падумаў: калі б шчодра гэтак адзін другому людзі ўсяго свету цяпло сваёй душы дарыць маглі, – растаў бы снег і ледзяныя горы і не было б ніколі на Зямлі самоты, крыўды, зайздрасці і гора.
2. Васіль адчуваў цяпер, што ўвесь свет яму родны і блізкі і што ён гаспадар у гэтым свеце, у новым жыцці.
3. Харытончыку ўспомнілася, што ў маці быў такі ж стомлены твар, калі яна ўсю ноч прала.
Заданне 2. Адзначце, якія віды сінтаксічнай сувязі спалучаюцца ў сказе:
Сонца было не відаць, але адчувалася, што яшчэ недзе лазіць яно па верхавінах дрэў і будынкаў, мажа іх сваёй пазалотай.
1. Бяззлучнікавая і злучальная.
2. Злучальная і падпарадкавальная.
3. Злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.
4. Бяззлучнікавая і падпарадкавальная.
Заданне 3. Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:
Упоцемку лес нібы гусцейшы зрабіўся, бо на кожным кроку натыкаліся то на куст, то на дрэва, а часм дык проста здавалася, што гэта наўмысля дрэвы становяцца нам на дарозе, каб не даць папасці на поезд.
1. 4;
2. 5;
3. 6;
4. 7.
Заданне 4. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:
Лясныя сцежкі зараслі травой _ старыя і маладыя дрэвы спляліся ўгары пышным веццем_ сонечнае праменне _ што дасягае зямлі _ быццам прапушчана праз густое сіта.
1. Працяжнік, коска, коска, коска.
2. Двукроп’е, коска, коска, коска.
3. Коска, коска, коска, коска.
4. Коска, кропка з коскай, коска, коска.

Заданне 5. Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу:
Калі ўважліва прыгледзецца, то ў самых старажытных збудаваннях можна заўважыць штосьці ад прыроды: калоны старажытнагрэчаскіх пабудоў нагадваюць дрэвы, а скляпенні многіх усходніх храмаў падобныя да панцыра чарапахі.
1. (Калі...), то [ ]: [ ], а [ ].
2. Калі [...], (то ): [ ], а [ ].
3. (Калі...), (то ): [ ], а [ ].
4. (Калі...), то [ ]: ( ), а ( ).

mar2865 mar2865    2   15.03.2021 09:11    31

Другие вопросы по теме Беларуская мова