Я. Купала. Паэма “Магіла льва”
1. У аснове сюжэта твора:
1) падзея, якая адбывалася ў XVIII стагоддзі;
2) гісторыя, якую паэт пачуў ад свайго дзеда;
3) сон, які прысніўся аўтару пасля наведвання Магілёва;
4) народнае паданне пра ўзнікненне горада Магілёва;
5) народная чарадзейная казка аб тым, хто пабудаваў Магілёў.
2. Ва ўступе твора аўтар ставіць пытанне:
1) Куды народ павінен ісці далей і што рабіць?
2) У чым “прычына… крыўд і бед” народных?
3) Ці можа адзін чалавек змяніць ход падзей гісторыі?
4) Калі беларускі “народ дачакаецца залацістага, яснага дня”?
5) Што неабходна зрабіць для таго, каб усе людзі жылі ў шчасці?
3. Першы раздзел паэмы з’яўляецца:
1) пралогам; 2) экспазіцыяй; 3) завязкай; 4) кульмінацыяй; 5) развязкай.
4. Памяняйце пункты сюжэта так, каб яны адпавядалі паслядоўнасці падзей, апісаных у паэме.
1) Аднойчы Наталька пайшла ў панскі двор. З таго часу ў вёсцы яе не бачылі.
2) Машэку пахавалі ў пушчы, а непадалёку, на гары, паклалі ў зямлю косці яго ахвяр.
3) З дзяцінства Машэка і Наталька сябравалі. Калі выраслі, то паміж імі ўспыхнула каханне.
4) У даўнія часы на месцы сучаснага Магілёва была дзікая пушча. У ёй жыў Машэка.
5) Дачакаўшыся вясны, Машэка ўцёк з вёскі ў пушчу. Яго імя стала наводзіць жах на ваколіцы.
5. Кульмінацыяй у паэме з’яўляецца эпізод, калі:
1) у час аднаго “палявання” Машэка сустрэў карэту, у якой ехала Наталька з баярынам;
2) Наталька забівае соннага Машэку і прыносіць гэтую навіну ў вёску;
3) з кожным днём расла помста ў сэрцы Машэкі. Ён, дачакаўшыся вясны, уцякае ў пушчу;
4) адбылася сустрэча Наталькі і Машэкі праз гады;
5) Машэку выпала чарга гнаць плыты на Украіну. Калі ён вярнуўся дадому, то даведаўся аб тым, што Наталька жыве ў доме баярына.
6. Наталька ў паэме:
1) забіла соннага Машэку і прынесла гэтую вестку ў вёску; імкнецца да матэрыяльнага дабрабыту;
2) дзіця сяла і грамады; стала каханкай баярына па добрай волі; забывае сорам, зракаецца родных і блізкіх;
3) была найпрыгажэйшай сярод вясковых дзяўчат;
4) з малых гадоў сябравала з Машэкам, потым нечакана здрадзіла яму;
5) паўстае як народная выратавальніца; “спазнаўшы панскія раскошы, не мела сіл змагчы ў пустошы і адзіноцтва, і жуды”.
7. Машэка ў творы:
1) рамантычны герой; чалавек незвычайнай сілы, моцнай волі, для якога немагчымы кампрамісы; з дзяцінства быў закаханы ў Натальку;
2) “натуру меў ён залатую, як бы агнём патульным быў”; добры, сардэчны, нікому крыўды не рабіў;
3) “разбойнік страшны на ўвесь мір”, “крывавы суд тварыў, караў”; не мог змірыцца са здрадай Наталькі, гэта ў яго душы нарадзіла страшнае пачуццё;
4) натура помслівая, вышэй за ўсіх ставіць сябе, сваю крыўду; прычынай таго, што ён ператварыўся ў разбойніка, стала Наталька;
5) каханне не давала яму “ні спакою, ні прыстання”; ён стаў злачынцам, забойцам; страта кахання азначае для яго страту любові да бліжняга.
8. Аўтар параўноўвае Машэку ў паэме:
1) з зубрам; 2) зайцам; 3) арлом; 4) ваўкалакам; 5) мядзведзем.
9. Праз лёс Машэкі аўтар:
1) перасцерагае ад неабдумных учынкаў, якія губяць душу чалавека;
2) сцвярджае, што каханне мае сілу, якой падуладна ўсё на свеце;
3) асуджае жорсткасць;
4) паказвае жыватворную ролю кахання ў жыцці чалавека;
5) услаўляе дабро, чалавечнасць, высакародства.
10. Прадоўжыце думку.
Прага помсты Машэкі – гэта…