Вызначце від аднасастаўнага сказа: пэўна-асабовы (П-А), няпэўна-асабовы (Н-А), безасабовы (Б), абагульнена-асабовы (А-А), назыўны (Н) - пастаўце адпаведную літару: На беразе вельмі сыра. -
Не вучы рыбу плаваць. (Прыказка) -
На Беларусі буслоў здаўна шанавалі. -
Абяцаю прыехаць заўтра. -
Ноч. Цішыня. -
Работу словам не заменіш. (Прыказка) -
За акном яшчэ цёмна. -
У СМІ часта пішуць пра чарговы крызіс. -
Гляджу ў будучыню з надзеяй. -
Чыстае неба. -