Вызначце тып аднасастаўных сказаў, запішыце іх нумары. 1) Дэлегацыю сустракалі ўрачыста. 2)? Пажывеш усяго нажывеш. 3) Памятаеш свой першы працоўны дзень? 4) Языком работы не зробіш. 5) Ні месяца ні зорак не відаць. 6) Люблю мой край, старонку гэту. 7) Так бы і сядзець, гледзячы на возера. 8) І хіба можна ўжо ўстрымацца, у час касьбы не пакупацца? 9) Навуку за плячыма не носяць. 10) Палотны беляць на росах чыстых. 11) Падняць ветразі! 12) Напевы дзіўныя збіраю ў жытнім полі і ў бары. 13) Паміраць збірайся, а жыта сей. 14) Бульбу ўжо выкапалі. 15) Прыемна зайсці ў чысты пакой. 16) Нам тут жыць. 17) Дзіву даешся яе цярпенню. 18) Табе складаю гэты гімн, мой горад. 19) Аб адсутных не гавораць кепска. 20) Дарогу праз лес праехалі непрыкметна. 21) Прайсці б цяпер, брат, па парошы! 22) На сэрцы весела і хочацца спяваць. 23) Нас запрасілі ў госці. 24) Паслухаць бы драздоў свістанне ў час ружовага світання. 25) Бацьку выклікалі ў школу. 26) Пасаджу грушу, усіх здзівіцца змушу. 27) За грошы розуму не купiш.