1. Ўзяў, дрыжучы, я пяро і баюся пад гэтым цяжарам Ці мо палегчы, няўдольнасьць засьветчыўшы гэтым, Ці можа дзёрскасьцяй страх патаптаць і скарыцца Волі вялікага мужа, каму забавязаны ўсім я. 2. Ўсё ж запытацца хачу я, і болей нічога, Як, чытачу мой, даць рады зь пяром неслухмяным? 3. Целам сваім маналітным ён гэткі вялізны, Што, калі з ранай сьмяротнай падзе на калены й сканае, Трох паляўнічых маглі б сесьці на йлбе між рагамі. 4. Вось ён які, наш бізон, што ў нас зубрам завецца! 5. З выгляду зубар ня праўдзіць свае апісаньні, Што прыпісаць усю моц намагаліся пысе. 6. Людзі ў роднай зямлі запэўняюць, што ў сьвеце Слава аб ім не прайшла, што нідзе ён ня знаны. 7. Не захапляўся ніколі ні скураю я, ні рагамі, Як разьбіралі на ловах у пушчы здабычу... 8. Калі паданьні даўнейшыя праўдзяць дакладна, Вока згубіў у сутычцы ён, быў аднавокі. 9. Княжы наказ, што бароніць і маці, і нашчадзь, Множыць тым самым багацьце ды скарбы краіны.
Ці мо палегчы, няўдольнасьць засьветчыўшы гэтым,
Ці можа дзёрскасьцяй страх патаптаць і скарыцца
Волі вялікага мужа, каму забавязаны ўсім я.
2. Ўсё ж запытацца хачу я, і болей нічога,
Як, чытачу мой, даць рады зь пяром неслухмяным?
3. Целам сваім маналітным ён гэткі вялізны,
Што, калі з ранай сьмяротнай падзе на калены й сканае,
Трох паляўнічых маглі б сесьці на йлбе між рагамі.
4. Вось ён які, наш бізон, што ў нас зубрам завецца!
5. З выгляду зубар ня праўдзіць свае апісаньні,
Што прыпісаць усю моц намагаліся пысе.
6. Людзі ў роднай зямлі запэўняюць, што ў сьвеце
Слава аб ім не прайшла, што нідзе ён ня знаны.
7. Не захапляўся ніколі ні скураю я, ні рагамі,
Як разьбіралі на ловах у пушчы здабычу...
8. Калі паданьні даўнейшыя праўдзяць дакладна,
Вока згубіў у сутычцы ён, быў аднавокі.
9. Княжы наказ, што бароніць і маці, і нашчадзь,
Множыць тым самым багацьце ды скарбы краіны.