Выпішыце з прыказак інфінітывы, вызначце іх аснову, граматычныя катэгорыі і сінтаксічную функцыю ў сказе. 1. Пісаць – не сякерай махаць. 2. Лёгка толькі кашу есці з вялікай міскі. 3. Цяжэй за ўсё чакаць і нічога не рабіць. 4. За сном няма калі адпачываць. 5. Калі іграць не ўмееш, за гармонь не бярыся. 6. Каб хлеб мець, трэба зямліцу глядзець. 7. Вучыцца ніколі не позна. 8. Добры чалавек і сабакі дражніць не будзе. 9. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. 10. За вочы дык і мышаня кату хвост адкусіць пагражае. 11.Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. 12. Зламаць заўсёды лягчэй, чым наладзіць.