Вставить буквы и раскрыть скобки я а..хіліўф (у)бок пру..кую галіну – і вачам а..крыўся (не)забыўны малюнак: з..мля св..цілася, з..мля гаварыла. дз..сяткі тонкіх, як сонечны.. промні, ў ускідвалі пад сонца залаты.. пя(с,ш)чынкі, падалі разам з імі на бл..скучыя і, што ўслалі з..млю трохі ніжэй, пра нешта напеўна і згодна апав..далі. ціха ступаючы паміж кам..нёў, я спусціўся (у)ніз. тут раслі, нахіліўшыся, некалькі алешын, а над імі (у,ў)звышалася кучаравая чаромха. дык вось дзе была яна, в..домая сё(н,нн)я н.. аднаму чалавеку на свеце вёска, закатаваная чужынцамі. пры яе жахлівую трагедыю я чуў многа. пад званамі (х,х)атыні на чорных плітах выс..чана побач з імёнамі іншых ахвяраў нашай (з,з)ямлі і яе пакутнае імя. захопл..ны і (у,ў)схвал..ваны, я наблізіўся да крынічкі і апусціўся перад ёй на калені, прыпаў вуснамі да празрыстай с(т,ц)юдзё(н,нн)ай вады. падняўшыся, убачыў на (не)далёкім пагорку абгароджаны высокі камень і пры ім аб..ліск. я стаяў перад жалобным помнікам і нібы сам падаў пад кул..мі катаў. здавалася, я пачынаў разумець, пра што гаворыць крынічка. прагу жы(ц,цц)я нельга знішчыць н..якімі катава(нн,н)мі. помнік быў у гл..біні лесу, на шырокай паляне. сціплы і просты, ён све..чыў пра тое, што тут каліі была вёска дальва і што яеф разам з усімі жыхарамі спалілі

4EJLOBEK228 4EJLOBEK228    3   05.08.2019 08:10    8

Ответы
5676116788 5676116788  03.10.2020 23:19
Я адхіліў убок пругкую галіну – і вачам адкрыўся незабыўны
малюнак: зямля свяцілася, зямля гаварыла. Дзясяткі тонкіх, як сонечныя промні, струменьчыкаў ускідвалі пад сонца залатыя пясчынкі, падалі разам з імі на бліскучыя каменьчыкі, што ўслалі зямлю трохі ніжэй, пра нешта напэўна і згодна апавядалі.
Ціха ступаючы паміж камянёў, я спусціўся уніз. Тут раслі, нахіліўшыся, некалькі алешын, а над імі ўзвышалася кучаравая чаромха.
Дальва... Дык вось дзе была яна, вядомая сёння не аднаму чалавеку на свеце вёска, закатаваная чужынцамі. Пры яе жахлівую трагедыю я чуў многа. Пад званамі Хатыні на чорных плітах высечана побач з імёнамі іншых ахвяраў нашай зямлі і яе пакутнае імя.
Захопл.ены і ўсхваляваны, я наблізіўся да крынічкі і апусціўся перад ёй на калені, прыпаў вуснамі да празрыстай студзёнай вады. Падняўшыся, убачыў на недалёкім пагорку абгароджаны высокі камень і пры ім абеліск.
Я стаяў перад жалобным помнікам і нібы сам падаў пад кулямі катаў. Здавалася, я пачынаў разумець, пра што гаворыць крынічка. Прагу жыцця нельга знішчыць ніякімі катаванамі.
Помнік быў у глыбіні лесу, на шырокай паляне. Сціплы і просты, ён сведчыў пра тое, што тут калісьці была вёска Дальва і што яе разам з усімі жыхарамі спалілі фашысты...
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова