Водгук на празаічны або вершаваны твор. максім танк "шчасце" 1.назваць аўтара, твор. 2.выявіць жанр, асноўную тэматыку і праблематыку. 3.раскрыць аўтарскую пазіцыю. 4.вызначыць ролю сюжэта, кампазіцыі, вобразаў. 5.бачыць мастацкія сродкі і абгрунтоўваць іх ролю. 6.абгрунтоўваць сваю ацэнку
прачытанага. 7.умець цытаваць, супастаўляць, праводзіць паралелі. 8.умець кампазіцыйна афармляць працу. 8.кампазіцыйнае афармленне водгуку: 9.уступ (назва твора, тэма, ідэя, праблема, першае ўражанне ад твора). 10.асноўная частка (аўтарская пазіцыя, роля сюжэта, вобразы, кампазіцыя, мастацкія
сродкі). 11.заключэнне (уласнае меркаванне, уражанне, і чытачам). віды ўступаў прамы з расшыфроўкі назвы. з фармулёўкі тэмы. з разважання па праблеме. ускосны з цытаты. з рытарычнага пытання. з прыказкі, прымаўкі, афарызма. нечаканы з яркага прыкладу. з міні-сюжэта. з кароткай прытчы, легенды і пад.
як пісаць водгук (паслядоўнасць) 1. некалькі разоў прачытай прапанаваны твор. 2. паспрабуй зразумець, якія пачуцці ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст. пачні водгук са сваіх эмацыянальных уражанняў. 3. можна пачаць водгук з пра асацыяцыі, якія ўзнікалі ў цябе, калі ты чытаў тэкст, успамінаў, з
асабістага вопыту. 4. можна пачаць водгук з прыказкі ці прымаўкі, прытчы, якую ты ўспомніў, і іх змест звязаны непасрэдна з асноўнай думкай твора. памятай: пачатак павінен быць цікавым і арыгінальным. 5. улічвай, што словы водзыў і водгук роднасныя, таму той водзыў на прачытаны твор, які ўзнік у
цябе, і ёсць аснова водгуку. 6. вызначы тэму тэксту і пастарайся яе дакладна сфармуляваць, расказаць пра яе. 7. вызначы, як гэта тэма вырашаецца аўтарам праз кампазіцыю тэксту, яго тып (апавяданне, апісанне, разважанне). памятай: не захапляйся пераказам тэксту – усё роўна ён будзе горшы за
аўтарскі. 8. вызначы галоўную думку тэксту. памятай, што яна значна шырэйшая за змест, мае абагульненні, гаворыць пра жыццёвую пазіцыю аўтара. 9. адкажы на пытанні: а якім ты бачыш аўтара ў творы, ці падзяляеш ты яго пункт гледжання? 10. тэкст – гэта жывы арганізм, ён дыхае, жыве. пакажы, якія
словы, словазлучэнні не толькі ствараюць мастацкую карціну, але і ўплываюць на твой стан, пачуцці. 11. звярні ўвагу на назву твора, пракаменціруй яе. калі назвы няма, паразважай, чаму аўтар не назваў твор. 12. калі ты ведаеш што-небудзь пра аўтара тэксту, то цікава падай гэтыя звесткі. 13.
пракаменціруй дату напісання твора. 14. калі ты чытаў у іншых аўтараў творы па дадзенай тэме, абавязкова напішы пра свой чытацкі вопыт. 15. калі ў тэксце ёсць героі, ацані іх паводзіны, характары, параўнай з сабой, з вядомымі выпадкамі ў гісторыі ці літаратуры. 16. пішы так, каб чытачы адчулі тваю
зацікаўленасць. 17. самае цікавае ў водгуку – паказаць, якімі сродкамі аўтар раскрывае тэму. знайдзі цікавыя параўнанні, метафары, увасабленні, гаваркія прозвішчы, растлумач іх значэнне – гэта вельмі важна. 18. ацані мову герояў. 19. пракаменціруй гукапіс, пашукай словы, якія ствараюць мелодыю. які
сэнс гучання гэтай мелодыі? 20. пашукай словы, якія тэксту колер. яго значэнне? 21. якімі сказамі карыстаецца аўтар? чаму? 22. у тэксце можна выкарыстаць свае вершы або вершы іншых пісьменнікаў. 23. падумай, як закончыць водгук, каб адчувалася цэласнасць вашага водгуку. можна звярнуцца да
пачатку работы.

Serlous Serlous    1   07.10.2019 21:30    95